З 1 лістапада БЧ змяніла прынцыпы тарыфаўтварэння



Гэта датычыцца тых з іх, хто едзе па тэрыторыі Расеі, Казахстана і Кіргізіі, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, якія едуць у міжнародных зносінах з наступнай перасадкай на тэрыторыі іншай чыгуначнай адміністрацыі, БЧ сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Расейскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі рэалізавана магчымасць продажу праязных і перавозачных дакументаў па ўнутраным тарыфе на тэрыторыі адной дзяржавы ва ўнутраным паведамленні іншай дзяржавы.

Так, з 1 лістапада ў рамках доследнай эксплуатацыі пасажыры могуць набываць праязны дакумент для праезду ў цягніках, якія курсіруюць ва ўнутраным паведамленні названых адміністрацый, у пунктах продажу і на сайце Беларускай чыгункі па ўнутраным тарыфе, які дзейнічае на іх тэрыторыі.

Напрыклад, калі пасажыр раней набываў праязны дакумент у пунктах продажу БЧ для праезду ў плацкартным фарміраванні ААТ “Расейскія чыгункі” па маршруце Масква — Яраслаўль па міжнароднаму тарыфе за 62 беларускіх рублі 22 капейкі, то з 1 лістапада кошт праезду складае 34 беларускіх рублі 45 капеек, гэта значыць па тарыфу, што дзейнічае ў Расейскай Федэрацыі.

У сваю чаргу, пасажыры іншых дзяржаў СНД і Балтыі маюць магчымасць у сваіх пунктах продажу аформіць праязныя дакументы на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія курсіруюць у межах Рэспублікі Беларусь, паводле дзейных ўнутраных тарыфаў.

Калі пасажыр раней набываў праязны дакумент у пунктах продажу Расейскіх чыгунак для праезду ў плацкартным вагоне цягніка фарміравання БЧ па маршруце Менск — Берасце па міжнароднаму тарыфе за 1175 расійскіх рублёў, то з 1 лістапада кошт праезду па тарыфу, што дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь, складае ўжо 359 расійскіх рублёў.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

zviazda.by