Свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса



У вёсцы Гарошкаў, што на Гомельшчыне, адбылося свята паэзіі. Сёлета мерапрыемства прымеркаванае да 60-годдзя паэта Анатоля Сыса.

Традыцыйна свята ладзіцца на падворку роднай хаты творцы. Адзін з аргнізатараў мерапрыемства Андрэй Мядзведзеў распавёў, чаму сёлета свята правялі ўвосень:

– Літаратурны фестываль, прысвечаны Анатолю Сысу, праходзіў у траўні. Сёлета, паколькі юбілейная дата – 60 гадоў, вырашылі ўсё ж такі перанесці на дзень народзінаў. Але 26 кастрычніка Саюз пісьменнікаў вырашыў правесці больш такую прадстаўнічую імпрэзу ў Менску, сюды вырашылі не ехаць. Але як мы маглі забыцца на такую дату нашага земляка Анатоля, таму вырашалі самаарганізавацца самі.

На свята паэзіі ў вёску Гарошкаў з’язджаюцца паэты, пісьменнікі, барды і грамадскія дзеячы. Сёлета сярод прысутных былі праваабаронца Алесь Бяляцкі, барды Андрэй Мельнікаў і Вальжына Цярэшчанка, паэты Эдуард Акулін і Сяргей Сыс.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель