У часопісе «Верасень» надрукаваныя лісты з войска паэта Анатоля Сыса



Перапіска выдадзеная адмыслова да 60-х угодкаў з дня нараджэння творцы.

Сябар паэта Алесь Бяляцкі, які падрыхтаваў лісты да друку, гаворыць, што Анатоль Сыс пісаў з гумарам:

– Я падрыхтаваў 7 лістоў, якія ён пісаў свайму тату, маці, сёстрам. Пяць з іх было напісана ў 83-84-х годзе, калі ён служыў у войску. Ён піша з сумам так: ну вось, хутка 26 кастрычніка, а ў мяне зусім няма грошай, каб напаіць свой узвод, дык вы мне дашліце ці сіненькую, ці зялёненькую і пакладзіце яе ў капірку, каб ніхто не ўбачыў, так яна да мяне дойдзе.

Паэт Анатоль Сыс памёр 4 траўня 2005 года ва ўзросце 46 год. Пры жыцці паэта выйшла тры зборнікі вершаў: «Агмень», «Пан лес», «Сыс».

Беларускае Радыё Рацыя