Вуліца імя Адамюка з’явіцца на мапе Бельска Падляшскага



Вуліца імя Эмільяна Адамюка з’явіцца на мапе Бельска Падляшскага дзякуючы намаганням музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Сёлета таварыства праводзіла асветніцкія дзеянні па вяртанні памяці пра сусветна вядомага афтальмолага, прафесара Эмільяна Адамюка, які працаваў у Казані ў пачатку дваццатага стагоддзя. Памяць аб прафесары вяртае старшыня музея Дарафей Фіёнік.

У Студзіводах створаны таксама рэльеф вобразу прафесара. Апрача гэтага ў бельскай бібліятэцы была выстава, прысвечаная асобе Эмільяна Адамюка.

У верасні мінулага года праходзіла канферэнцыя, прысвечаная яму. Прыехаў і праўнук славутага прафесара, які жыве ў Аўстрыі. Імем прафесара Адамюка назавуць невялікі завулак вуліцы Ягелонскай пры царкве, з якой і была звязана сямʼя Адамюкоў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя