Ігар Логвінаў просіць дапамогі ў выплаце вялізнага штрафу (абноўлена)
Выдавец Ігар Логвінаў даў прэс-канферэнцыю ў Менску з нагоды цяжкай сітуацыі, у якой апынулася яго кнігарня “ЛогвінаЎ”. Паводле суда, за распаўсюд кніг без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі выдавец мае выплаціць амаль мільярд рублёў штрафу, што фактычна азначае банкруцтва. Пры гэтым Логвінаў шэсць разоў у мінулым годзе звяртаўся па ліцэнзію, але не атрымаў яе. Цяпер выдавец пастанавіў звярнуцца да грамадскасці з просьбай пра дапамогу:
– Мы прынялі канчатковае рашэнне не банкрутаваць, не спыняць сваю дзейнасць, а папрасіць у грамадскасці дапамогі, па-першае, у звязку з сітуацыяй, якая склалася, а па-другое, зрабіць краму не прыватным, а грамадскім праектам з максімальнай колькасцю ўласнікаў і ўдзельнікаў у ім.
Паводле дырэктара кнігарні Паўла Касцюкевіча, нумар адмысловага рахунку, каб збіраць сродкі на дапамогу, апублікуюць у інтэрнэце.
Ахвяраванні на ўратаванне выдавецтва «Логвінаў» можна зрабіць двума спосабамі.
1) Прынесці грошы (толькі ў беларускіх рублях) у кнігарню (Мінск, пр-т Незалежнасі, 37а). Звярнуцца трэба да прадаўца, а пры сабе мець пашпарт.
2) Даслаць на літоўскі рахунак Літаратурнага дома «Логвінаў» (праз інтэрнэт-банкінг альбо праз сістэму PayPal) у далярах і еўра:
LT052140030003236738
Logvino literaturos namai
Nordea Bankas, Bank code 21400
Swift code NDEALT2X
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя