Камерцыйныя банкі аднаўляюць спажывецкае крэдытаванне



Беларускія банкі пачалі аднаўляць спажывецкае крэдытаванне. Так, пра аднаўленне прыёму дакументаў ад фізічных асобаў на атрыманне крэдытаў на спажывецкія патрэбы паведамляецца на сайце Белінвестбанка.

Раней Альфа-Банк у поўным аб’ёме аднавіў спажывецкае крэдытаванне па ўсіх відах крэдытных прадуктаў для прыватных кліентаў: класічныя крэдытныя карткі, «хуткія» крэдытныя карткі, спажывецкія крэдыты. Банк таксама адмяніў уведзеныя ў снежні часовыя ліміты на аперацыі па крэдытных картках.

МТ-Банк інфармуе, што з 20 студзеня ліміты па ўсіх дзеючых картах растэрміноўкі «Халва» зноў даступныя для выкарыстання ў поўным аб’ёме».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belta.by