„Атлант Тэлекам” падвышае цэны



Найвялікшы прыватны інтэрнэт-правайдар Беларусі «Атлант Тэлекам» паведаміў пра змены тарыфаў з 1 лютага. Дакладныя новыя цэны пакуль невядомыя. Паводле паведамлення правайдара, павышэнне цэн закране ўсіх абанентаў. У сярэднім тарыфы стануць вышэйшымі на 11%.

Правайдар тлумачыць падаражанне неабходнасцю нарошчваць тэмпы будаўніцтва Ethernet-сеткі і жаданнем прадставіць новыя сервісы. «Для «Атлант Тэлекам» карэкціроўка цэн — вымушаная мера, якая дазволіць рэалізаваць усе планы на бягучы год і парадаваць кліентаў сапраўды цікавымі і карыснымі праектамі і сэрвісамі, першыя з якіх кампанія анансуе ўжо ў канцы студзеня і пачатку лютага», — піша кампанія ў прэс-рэлізе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  sngb.ru