„Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.”
Берасцейцам прэзентавалі брашуру пад назвай „Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.”, якая прысвечана міжваеннай забудове горада.
Кажа прадстаўнік арганізатараў Алена Каховіч:
– Адбылася прэзентацыя выдання „Мадэрнізм у берасцейскай архітэктуры 1921-1939 гг.” Яго падрыхтавала ініцыятыва па берасцейскаму канструктывізму. Мы даследвалі архівы, у гэтай справе нам дапамагала консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і праект BREST FORT.
Праект некамерцыйны, таму на прэзентацыі выданне можна было атрымаць бясплатна. У ім змешчаны архіўныя тэксты ды ілюстрацыі з апісаннем. Усяго такіх будынкаў каля 100.
“Хто не быў на прэзентацыі, можа пазнаёміцца з выданнем у бібліятэках горада”, – падсумавала Алена Каховіч.
Беларускае Радыё Рацыя