У Менску рыхтуецца выстава Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”
“Малюнкі з турмы” – творы, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Менску ў абарону свабоды выказвання.
“Вось сустрэнемся цяпер, праз колькі год на выставе – і будзем атрымліваць асалоду ад размоваў пра Мастацтва, Свабоду, Творчасць, захаванне чалавечнасці і гумару ў наш складаны час”, – гаворыць Алесь Пушкін.
Малюнак Алеся Пушкіна, Смаргонь 2012 год.
Адначасова з выставай будзе прэзентаваная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна з серыі „Турэмная літаратура”
Выстава адчыніцца 12 лістапада, 18.00, адукацыйная прастора Тэрыторыя правоў, Ложынская 16, памяшканне 404.
Арганізаваная Праваабарончым цэнтрам „Вясна” і Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя