Музычны фэст „Дзяды” ладзіцца ў Менску



У Менску сёння, 6-га лістапада адбудзецца музычны фэст «Дзяды». Яго ладзіць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Яго прадстаўніца Наста Глушко распавяла, якія выканаўцы выйдуць на сцэну:

– Будуць выступаць гурты і ўжо вядомыя: «Астроўна» – гурт зацікавіў публіку ў мінулым годзе, выпусціўшы вельмі прыгожы калядны кліп, будзе гурт «Мярэжа» – самабытны тым, што цікавіцца песнямі беларускага памежжа, беларуска-польскага, беларуска-літоўскага. Гурт «Горынь», у якім я спяваю, мы спяваем ужо 11 гадоў і цікавімся традыцыяй песеннай цэнтральнай Беларусі, паўночнай, Віцебшчыны. А таксама будзе гурт «Дайнава» – вельмі стылёвы праект, які спявае песні народныя, але падаючы іх у эмоцыі такой больш архаічнай.

Акрамя таго, выступіць гурт «Традыцыя», а таксама барды Раман Яраш і Яўген Барышнікаў. Квіткі на фэст «Дзяды» можна набыць на сайцe bezkassira.by, а таксама ў касах клуба Re:Public, дзе і адбудзецца фэст. Пачатак 6-га лістапада а 19-й гадзіне.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск