Полацку перадалі „гібрыдны артэфакт”



Полацкі кадэцкі корпус атрымаў расейскі штандар 1844 года.

Перадача арыгінала штандара ў кастрычніку 2019 года (Полацк).

Першапачаткова штандар з двугаловым арлом быў падараваны кадэцкаму корпусу Мікалаем І у 1844 годзе, пазней ён быў вывезены ў часы Першай сусветнай вайны. Сцяг захоўваўся ў Расеі, а з сярэдзіны 20-га стагоддзя – у адным з праваслаўных храмаў Нью-Ёрка ў ЗША. 

Варта адзначыць, што ўжо некалькі разоў ладзіліся ўрачыстыя перадачы копіі гэтага штандара.

Перадача копіі штандара ў 2015 годзе (Полацк).

Перадача копіі штандара ў 2014 годзе (Менск).

Полацкі кадэцкі корпус —- сярэдняя вайсковая навучальная ўстанова закрытага тыпу ў Полацку ў 1835-1918 гг. Месціўся ў былым комплексе езуіцкага калегіума. 

Беларускае Радыё Рацыя