Дзень бальшавіцкага перавароту ў Слоніме адзначылі са Сталіным



У Слонімскім Цэнтры культуры адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя бальшавіцкаму перавароту ў Расеі ў 1917 годзе. З галоўнай сцэны горада гучалі патрыятычныя савецкія песні, танцы і вершы.

Увесь канцэрт на задніку сцэны суправаджалі розныя здымкі, сярод якіх і вялікі партрэт Сталіна.

Дарэчы, у Слоніме сёлета з партрэтам Сталіна ўжо святкавалі 3 ліпеня. 

Нагадаем, што ў Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А шырока працягваліся падчас палітыкі Сталіна і скончыліся, калі Сталін памёр – у 1953 годзе. Гісторыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум мільён беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gs.by