Каля 400 дзяцей атрымалі падарункі ад берасцейскага „Чырвонага Крыжа”



Вынікі святочных акцыі падвялі ў Берасці прадстаўнікі грамадскай арганізацыі ’’Чырвоны Крыж’’. Зімовае свята і навагоднія падарункі на Берасцейшчыне атрымалі каля 400 дзетак, якія хворы на анкалогію, маюць цэрэбральны параліч, выхоўваюцца ў неблаганадзейных і маламаёмасных сем’ях, – распавяла старшыня гарадскога аддзялення ’’Чырвонага Крыжа’’ Ніна Саванеўская:

– Не толькі дзеці, але і бацькі атрымалі пазітыўныя эмоцыі, што спрыяе лекаванню. Мне здаецца, што мы дамагліся самага галоўнага – дзеці адчулі, што яны не адны, што іх любяць, што аб іх клапоцяцца.

Агулам цягам месяцу актывісты сабралі больш за трыццаць мільёнаў беларускіх рублёў на дапамогу дзецям. Ахвяраванні берасцейцы пакідалі ў адмысловых скарбонках у некалькіх гандлёвых кропках гораду.

Беларускае Радыё Рацыя