Гарадзенскі тэатр радуе слонімскага гледача



У суботу, 9 лістапада, Гарадзенскі абласны драматычны тэатр знаходзіцца на гастролях у Слоніме. Абласныя артысты прывезлі ў раённы цэнтр два сваіх спектаклі, якія яны пакажуць на сцэне мясцовага драматычнага тэатра.

Юныя гледачы знаёмяцца з казкай Аксаны Машынковай “Поры года”, прысвечанай хлопчыку Пятру, які не хоча развітвацца з летам, а жадае яго затрымаць, каб заўсёды былі канікулы. Што з гэтага атрымалася змогуць даведацца толькі тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія паглядзелі спектакль. На суд дарослых гледачоў гарадзенскія артысты вынесуць спектакль па п’есе Жан-Мары Шаўрэ “Незаконнае ўварванне” у пастаноўцы рэжысёра Сяргея Курыленкі. Французская камедыя з парадаксальным сюжэтам адкрывае ў персанажах светлыя, шчырыя пачуцці, такія, як дабрыня, падтрымка, сяброўства, каханне. Гледачы ад камедыі атрымаюць пэўнае задавальнне і добра адпачнуць.

Дарэчы, сёлета гэта ўжо не першыя аднадзённыя гастролі Гарадзенскага абласнога драмтэатры ў Слонім.

Беларускае Радыё Рацыя