Пашыраецца зона бязвізавага руху
З 10 лістапада бязвізавымі становяцца 10 заходніх раёнаў Беларусі. Цяпер у турыстаў з’явілася магчымасць наведаць бязвізавую зону “Берасце-Гародня” на тэрмін да 15-ці дзён.
Акрамя абласных цэнтраў у бязвізавую тэрыторыю ўваходзяць таксама Берасцейскі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Берасцейскай вобласці, і Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гарадзенскі, Лідскі, Свіслацкі і Шчучынскі раёны Гарадзеншчыны. Пры гэтым арганізаваныя турыстычныя групы змогуць знаходзіцца ня толькі на бязвізавай прыгранічнай тэрыторыі Берасце-Гародня, але і наведаць іншыя рэгіёны па распрацаваным маршруце падарожжа.
Таксама з 10 лістапада дадалося права ўезду па бязвізу ў Беларусь праз яшчэ два пункты пропуску: “Беняконі” і “Бераставіца”.
Беларускае Радыё Рацыя