У Беларусі ад снежня пашыраецца сетка платных дарог



У рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы ўраду па пашырэнні сеткі платных дарог ад 1 снежня іх працягласць павялічваецца за кошт далучэння новага ўчастка.

Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце электроннай сістэмы збору платы за праезд Beltoll. Гаворка ідзе пра дадатковыя 62 кіламетры на ўчастку дарогі М-6/Е Менск – Гародня – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі). Платным стане ўчастак ад 134-га да 196-га кіламетра. У выніку агульная працягласць сеткі платных дарог складзе 1 тысячу 787 кіламетраў.

Беларускае Радыё Рацыя