Ладзіцца конкурс «Лепшы валанцёр»
З мэтаю папулярызацыі і развіцця руху міласэрнасці ў краіне Беларускі Чырвоны Крыж пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў ладзіць конкурс «Лепшы валанцёр». Заяўкі на ўдзел прымаюцца па 20 лістапада.
«Валанцёры для Чырвонага Крыжа – гэта рухавік і генератар ідэй», – адзначае прадстаўнік арганізацыі Наталля Якуніна:
– Наш валанцёр не павінен быць абыякавы. Гэта самае асноўнае правіла. Таму што, калі сам неабыякавы, значыць табе хочацца дапамагаць іншым. Я заўжды кажу так; там дзе бачыце чырвоны крыж, ведайце, там часцінка вашага добрага сэрца. Таму, калі ласка, усе, хто можа, прымайце ўдзел.
Конкурс «Лепшы валанцёр» складаецца з 17 намінацыяў, для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку з апісаннем валанцёрскай дзейнасці за мінулы год. Падрабязную інфармацыю магчыма атрымаць на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Беларускага Чырвонага Крыжа.
Беларускае Радыё Рацыя