На мітынгу ў Берасці прынялі заяву да ўладаў



Заяву з патрабаваннем да кіраўніцтва краіны і мясцовых органаў улады аб зачыненні акумулятарнага завода прынялі ў Берасці падчас мітынгу 10 лістапада.

Мерапрыемства прайшло ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў на дазволенай пляцоўцы і сабрала дзясяткі неабыякавых жыхароў горада, – адзначыў кандыдат у дэпутаты Фёдар Петрусевіч:

– Людзі кажуць «Не – заводу АКБ», а трэба казаць «Не – незаменнай уладзе, не – карупцыі, не – дыктатуры». А гэта розныя погляды, грамадскасць не ідзе сюды. «Не – заводу АКБ»– гэта працоўнае месца. Ёсць тыя людзі, які прыходзілі на плошчу, а новых людзей – не бачу. Нават тыя, хто хадзілі, перасталі прыходзіць.

Паводле Фёдара Петрусевіча, пытанне з будаўніцвам завода ў Берасці даўно стала палітычным. Таму разам з закрыццём шкоднага прадпрыемства неабходна патрабаваць змены ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце