Кіно ў межах тыдня супраць фашызму і антысемітызму



«Хваля» – паказ такой кінастужкі адбыўся ў Берасці ў творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа».

Мерапрыемства адбылося ў межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму, – распавёў сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» Валдзіс Фугаш:

– Нам здаецца вельмі важным паказаць менавіта гэты фільм і паспрабаваць абмеркаваць тое, што ў ім апавядаецца, паказваецца, таму што ён заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбыліся ў межах школьнага эксперыменту, дзе абсалютна ў ліберальна-дэмакратычнай краіне ўдалося пабудаваць аўтарытарную супольнасць, якая аднавіла тыя ж самыя механізмы і стасункі, якія ўжываліся і існавалі ў межах трэцяга рэйху і любых іншых фашыстоўскіх рэжымах.

Дадаткова пасля прагляду кіно было арганізавана абмеркаванне, у дыскусіі прыводзіліся прыклады дыскрымінацыі ў беларускім грамадстве сёння.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: 34mag.net