Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку



У Беластоку адзначаюць Свята незалежнасці Польшчы. Галоўныя ўрачыстасці пачаліся ў 12:30 ля помніка маршалу Юзафу Пілсудскаму.

Толькі ўзаемная пашана дазволіць скарыстацца з атрыманай намі свабоды, сказаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Мы сабраліся ля нашых польскіх сімвалаў, каб разам адсвяткаваць адну з найважнейшых гадавін у нашай гісторыі. Усе мы выраслі з адной традыцыі і аб’ядноўвае нас польскі абавязак.

Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

– Сёння ў вольнай краіне мы можам ізноў аддаць пашану стваральнікам Рэчы Паспалітай. Усім тым, хто спрычыніўся да незалежнасці Польшчы. Незалежнасць – гэта адначасова і вялікі выклік, і вялікая мэта. Усе мы маем абавязак узмацняць незалежнасць і абавязак мудра ёю карыстацца. Пад бела-чырвоным сцягам, пад Арлом белым у кароне ёсць месца для кожнага, хто любіць сваю Радзіму, хто любіць вольную Польшчу.

У рамках святкаванняў больш за паўтары тысяч беластачан прынялі ўдзел у забегу „Я бягу для Незалежнай”, прымеркаваным да 101-й гадавіны незалежнасці Польшчы. 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток