Майсей Мазько: Крымінальная справа не паўплывала на грамадскую пазіцыю



Завядзенне крымінальнай справы ніякім чынам не паўплывала на грамадскую пазіцыю, а толькі наадварот яе ўзмацніла. Пра гэта распавёў адзін з актыўных удзельнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Майсей Мазько.

Ён не выключае, што ціск на актывістаў будзе толькі ўзмацняцца, але перакананы — неабходна трымацца да апошняга:

– Я не выключаю магчымасці развіцця такога сцэнару, таму што ўлада робіць шмат памылак. Наша мэта – закрыццё завода, яна засталася. Калі мы нарэшце пабачым замок на заводскай браме, тады можна будзе расслабіцца.

Майсей Мазько разам са сваім сынам быў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле 295. Такі артыкул датычны незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце