Пажар у ваўкавыскай калоніі, ёсць пацярпелыя



На тэрыторыі папраўчай калоніі ў Ваўкавыску 11 лістапада адбыўся пажар. Тры асуджаныя пацярпелі, паведамляе mchs.gov.by. 

Пажар адбыўся ў вытворчым цэху. Да прыезду ратавальнікаў з небяспечнай зоны эвакуяваны двое мужчын. Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі атруціўся прадуктамі гарэння. Супрацоўнікі МНС выявілі на падлозе пад сталом трэцяга мужчыну, яго вынеслі на свежае паветра.

Выратаваныя, якія адбываюць пакаранне ў ВК, дастаўлены ў раённую бальніцу.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём.