Інвалід: Новая версія закона аб інвалідах горшая за ранейшую
Папраўлены закон аб інвалідах, аб іх правах і сацыяльнай інтэграцыі, прадстаўлены ўрадам у Палату прадстаўнікоў для зацверджання, горшы, чым да папраўкі, – лічыць інвалід 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук:
– Быў ён больш цікавы, бо там асноўныя фармуліроўкі прынцыпова важных паняццяў, такіх як дыскрымінацыя, скрытая дыскрымінацыя, яны раней былі ў гэтым законе. У версіі, якая на сённяшні дзень прадстаўлена ў Палату прадстаўнікоў, гэтага зусім няма. Няма, я лічу, працэдуры абароны правоў спажыўцоў, няма юрыдычнай дапамогі.
Паводле Аляксандра Краўчука, пенсіі мізерныя, інваліда не хочуць браць на працу. Напрыклад, ён можа працаваць толькі на палову стаўкі, у грашах гэта складае 160 рублёў. То-бок, трэба працаваць амаль задарам. Такія прапановы робіць Цэнтр занятасці. Таму Краўчук падрыхтаваў свае прапановы да паправак, зыходзячы з практыкі, і накіруе ў Палату прадстаўнікоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя