Яшчэ адзін апазіцыйны кандыдат пазбаўлены рэгістрацыі



Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Беляўцова пазбаўленая рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, – паведамляе БелаПАН.

Рашэнне было прынятае 11 лістапада на пасяджэнні выбаркама 77-й Заслаўскай выбарчай акругі.

Паводле прэс-службы АГП, у камісію паступілі тры звароты ад грамадзян. Дзве заявы тычыліся сходу з выбаршчыкамі ў няўзгодненых месцах. Трэцяя заява была пра тое, што вытворца улёткі не зарэгістраваны ў рэестры вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя