Актыўнасць сацыял-дэмакратаў на Берасцейшчыне
Каля сямідзесяці тысяч друкаваных матэрыялаў цягам сёлетняй парламенцкай кампаніі распаўсюджана на Берасцейшчыне прадстаўнікамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Жыхары вобласці мелі магчымасць іх атрымаць на пікетах і ў свае паштовыя скрыні, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Гэта ўлёткі фармату А-4, каляровыя, дзе змешчаная інфармацыя як пра нас, пра тое, што мы рабілі, інфармацыя пра нашу праграму і, безумоўна, крытыка ўладаў. У нас так і называецца: асобны раздзел пра нашых канкурэнтаў.
Паводле грамадскага дзеяча, не выключана, што да завяршэння кампаніі адбудзецца яшчэ некалькі агітацыйных пікетаў. Інфармацыя будзе дадаткова змешчана ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце