У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне
У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яно працягнецца пяць дзён да 16 лістапада ўключна.
„Падчас датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі працуюць не так, як у галоўны дзень”, – засяроджвае ўвагу чалец пінскай участковай выбарчай камісіі №64 Мікалай Гурыловіч:
– А 10:00 адкрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі. Грамадзяне, якія не змогуць прагаласаваць у асноўны дзень, могуць прагаласаваць датэрмінова, то бок ад 10 да 14 гадзіны і ад 16 да 19. Каб выбаршчыку атрымаць бюлетэнь, то трэба пры сабе мець пашпарт.
Па інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі ў мінулай парламенцкай кампаніі правам датэрміновага галасавання скарысталася звыш 30% выбаршчыкаў. На думку незалежных назіральнікаў датэрміновае галасаванне — адзін са спосабаў фальсіфікацыі выбараў, таму многія альтэрнатыўныя кандыдаты заклікаюць галасаваць толькі 17 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя