„Завяршэнне выбарчай кампаніі не спыніць нашыя акцыі пратэсту”



Далей выходзіць на вуліцы горада і казаць пра экалагічныя праблемы пасля выбараў збіраюцца пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода блізу Берасця. Іх не спыняе завяршэнне палітычнай кампаніі.

Актывісты будуць шукаць даступныя законныя метады для данясення сваёй думкі, — адзначыў грамадскі дзеяч Сяргей Вакуленка:

– Хочацца верыць, што розум усё ж такі пераможа. Пратэст, як я бачу, не гасне, ён пашыраецца. Мы паказваем уладзе, што сапраўды праблема ёсць і яе трэба вырашыць. І як мага хутчэй.

Не выключана, што ў чарговую нядзелю, 17 лістапада, у Берасці адбудзецца традыцыйная акцыі па кармленню галубоў. Месца правядзення пакуль застаецца нязменным — плошча Леніна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце