У Польшчы абралі новых маршалкаў Сейму і Сенату



У Польшчы 12 лістапада адбыліся першыя пасяджэнні новаабраных складаў Сейму і Сенату.

Па іх выніках Альжбета Вітэк абраная маршалкам польскага Сейму новага склікання. Дэпутат ад кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” займала гэтую пасаду пад канец працы Сейму папярэдняга склікання. Апазіцыйныя парламенцкія структуры не выстаўлялі сваіх кандыдатаў на гэтую важную пасаду. Маршалкам Сенату абраны прадстаўнік апазіцыі Томаш Гродскі – за яго быў 51 голас, за былога маршалка, прадстаўніка кіроўнай партыі ПіС Станіслава Карчэўскага было 48 галасоў.

У Польшчы склалася ўнікальная сітуацыя, калі ў Сейме большасць мае партыя, якая выйграла выбары, а ў Сенаце – апазіцыя.

Беларускае Радыё Рацыя