Таццянін дзень у музеі Максіма Багдановіча



Паэтычны тэатр АРТ.С запрашае адзначыць Таццянін дзень у менскім музеі Максіма Багдановіча. Напярэдадні свята, 23 студзеня, тут адбудзецца адмысловая вечарына з удзелам паэтак Таццян і паэтаў, якія маюць у радні жанчын з такім імем.

Кажа арганізатарка імпрэзы Таццяна Барысюк:

– Я з’яўляюся сябрам суполкі Паэтычны тэатр АРТ.С, якую ўзначальвае Аксана Спрынчан, і вось у рамках мерапрыемстваў, якія арганізуе і праводзіць Паэтычны тэатр АРТ.С, мне калісьці Аксана Спрынчан дазволіла правесці такую вечарыну, і вось я гэтую вечарыну праводжу кожны год блізка да Таццянінага дня, да 25 студзеня, і гэта ў нас будзе ўжо шостая вечарына.

У вечарыне таксама возьме ўдзел спявачка Таццяна Грыневіч і бард Юрась Нераток. Арганізатары плануюць правесці віктарыну з прызамі. Пачатак імпрэзы ў 18.30. Уваход вольны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя