Пасля маршаў на Свята незалежнасці Польшчы прайшлі затрыманні



Сёлетні марш прыхільнікаў нацыяналістычнай ідэалогіі ў Варшаве вядомы, як «Марш Незалежнасці», быў самым спакойным у гісторыі гэтай акцыі, так паведамляе польская паліцыя, піша Gazeta Wyborcza. Аднак і Дзень незалежнасці не абышоўся без сутычак, сёлета яны адбыліся ва Вроцлаве.

Паводле дадзеных варшаўскай паліцыі, у «Маршы незалежнасці» ў польскай сталіцы ўдзельнічалі 47 тысяч чалавек, арганізатары сцвярджаюць, што ўдзельнікаў было ў тры разы болей. Падчас акцыі паліцыя праверыла дакументы 93 грамадзянаў і выпісала ўсяго 14 мандатаў, большасць за спажыванне алкаголю ў грамадскім месцы.

Аднак у Вроцлаве сітуацыя была больш складаная. У панядзелак мясцовая Ратуша адклікала дазвол на марш з прычыны антысеміцкіх лозунгаў удзельнікаў акцыі. Маніфестанты адмовіліся разыходзіцца і пачалі кідаць у праваахоўнікаў фаеры. Вроцлаўскія паліцэйскія выкарысталі вадамёты, газ і фізічную сілу. У выніку тры паліцэйскія параненыя, а 14 радыкалаў былі затрыманыя.

Фота: скрыншот з відэа