Дэлегацыя ПАСЕ прыме ўдзел у назіранне за выбарамі ў Беларусі



 Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) наведае Беларусь 15—18 лістапада для назірання за парламенцкімі выбарамі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Савета Еўропы, у дэлегацыю ўключана 19 членаў ПАСЕ, узначальвае яе лорд Дэвід Бленкатра.

Дэлегацыя ПАСЕ будзе весці назіранне за выбарамі разам з назіральнікамі ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ і місіяй БДІПЧ АБСЕ.

Плануецца сустрэча дэлегацыі са старшынёй Цэнтрвыбаркама, прадстаўнікамі палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і СМІ, а таксама прысутнасць на выбарчых участках у дзень галасавання.

18 лістапада ў Менску пройдзе сумесная прэс-канферэнцыя назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ.

belapan.by