“Воля – турма НКВД” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Мястэчка Хальч знаходзіцца ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. На крутым правым беразе ракі Сож захавалася панская сядзіба, у якой з 1921 да 1954 года (з перапынкам на вайну)  існавала выпраўленча-працоўная калонія для жанчын і дзяцей “ворагаў народу” пад назвай “Воля”. Аднак памяць пра тую турму практычна не захавалася.