Чаму беларусы галасуюць датэрмінова?
У Беларусі чацвёрты дзень датэрміновага галасавання. Па інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі за мінулыя тры дні правам датэрміновага галасавання ўжо скарысталася амаль 20% выбарцаў, больш за ўсё ў Віцебскай вобласці.
На Піншчыне ў дзень выбарчыя ўчасткі ў сярэднім наведвае каля 10-12 чалавек. Пінчукі распавялі, чаму вырашылі прыйсці на датэрміновае галасаванне:
– Я заўжды датэрмінова хаджу, нядзеля – выходны, будуць справы.
– Вырашылі прагаласаваць хутчэй, таму што мы – пенсіянеры. Хутчэй прагаласаваць, каб потым спакойна адпачываць.
– Прагаласаваць вырашыла сёння, бо на выходных свае планы.
– Мы з сям’ёй запрошаныя на мерапрыемствы якраз на гэтыя выходныя, таму не бачу прычынаў, каб не выканаць свой грамадзянскі абавязак у перыяд датэрміновага галасавання.
Маніторынг па краіне за датэрміновым галасаваннем ладзіць кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Па іх інфармацыі ўжо зафіксавана дзясяткі парушэнняў і незалежным назіральнікам усяляк чыняцца перашкоды.
Беларускае Радыё Рацыя