У Шарамеццеве лайнер з Менска пратараніў іншы самалёт



Супрацоўнікі транспартнай пракуратуры праводзяць праверку па факце інцыдэнту, які адбыўся ў міжнародным аэрапорце Шарамеццева.

Як піша Агенцтва «Масква», у пракуратуры адзначылі, што раніцай «адно паветранае судна закранула іншае сваім крылом». Пазней стала вядома, што Airbus A320, на борце якога знаходзіліся 42 чалавекі, прыбыў з беларускай сталіцы.

У аэрапорце адзначылі, што здарэнне не паўплывала на працу паветранай гавані.

Беларускае Радыё Рацыя