Чаму закрываюць пункт прыёму малака ў Моры?
“Пункт прыёму малака ў Моры не мае перспектываў на развіццё,” – кажа старшыня ўправы малочнага кааператыву ў Гайнаўцы Вера Павлючук.
200 літраў малака ў дзень – недастатковая колькасць, і ён перастае быць прыбытковым з ўвагі на высокія кошты утрымання будынку і абсталявання.”Кааператыў не можа стаць стратным,” – кажа Вера Павлючук:
– Мне нават сорамна казаць, што ў нас у Гайнаўцы такія праблемы з закрыццём пункту прыёму, які закупае 200 літраў малака. Бо іншыя прадпрыемствы ў краіне не збіраюць ад фермера з фермы 200 літраў, бо ім невыгадна. А мы гаворым пра пункт прыёму. І гарантуем іншы спосаб збору малака.
Той іншы спосаб – гэта далучыцца да вялікіх пастаўшчыкоў, якія ў тым не зацікаўлены, кажа адзін з буйных пастаўшчыкоў малака ў гміне Чыжы:
– Невыгадна, на маю думку. Няхай закрываюць, і будзе ўсё спакойна.
На Гайнаўшчыне працуе яшчэ каля 18 пунктаў прыёму малака. Каб яны зараблялі на сябе, трэба каб за суткі пастаўлялі прынамсі 300 літраў малака. Пункт прыёму малака ў Моры такіх паказчыкаў не мае, і малыя малочныя гаспадаркі мусяць закрывацца.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя