На мяжы арыштавалі чатырох польскіх мытнікаў



Наўпрост на працоўных месцах на польска-беларускай мяжы затрымалі 4-х польскіх супрацоўніка мытні. Усім ім інкрымінуецца ўдзел у арганізаванай злачыннай групе з мэтай незаконнага ўзбагачэння, коратка кажучы – атрыманні хабару.

У абмен на грошы супрацоўнікі мяжы дазвалялі кантрабандыстам бесперашкодна ўвозіць з Беларусі цыгарэты звыш дазволенага ліміту. Месца здзяйснення злачынстваў пакуль не называецца, але дакладна вядома, што дзеянні адбываліся ў адным з трох аўтамабільных пунктаў пропуску Польшчы на мяжы з Беларуссю, гэта значыць у Кузніцы,  Бабраўніках альбо ў Полаўцах.

Усяго па справе затрымалі 6 чалавек, ім прад’явілі абвінавачанне па 26 фактах злачынства. Не выключана, што гэта не апошнія эпізоды, так як крымінальная справа толькі пачата, а падставамі для яе паслужылі аператыўныя матэрыялы на мытнікаў, якія збіралі на працягу некалькіх месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: arch.PAP/Darek Delmanowicz