Маніфестацыя «жоўтых камізэлек» у Парыжы
У Парыжы паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону удзельнікаў маніфестацыі «Жоўтых камізэлек». Некалькі дзясяткаў чалавек затрыманыя. Сённяшняя акцыя прымеркаваная да першай гадавіны з пачатку пратэстных выступленняў гэтага руху. Паліцыя адціснула дэманстрантаў, якія спрабавалі заблакаваць Парыжскую акруговую дарогу.
У іншых гарадах Францыі сённяшнія акцыі праходзяць у адносна спакойнай абстаноўцы. Да маніфестацыі з цяпер ужо палітычнымі і сацыяльнымі патрабаваннямі акрамя Парыжа далучыліся Бардо, Ліль, Ліён, Марсэль, Нант і Тулуза.
Роўна год таму ў першай маніфестацыі руху «жоўтых камізэлек» у Францыі прынялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек. Тады падставай да пратэстнай акцыі стала падвышэнне коштаў на паліва.
Беларускае Радыё Рацыя
Фото: скрыншот з відеа