Мікола Салянік: Пішу штодня скаргі на парушэнне выбарчага кодэксу
Незалежны назіральнік, сябра БНК у Гародні Мікола Салянік кожны дзень піша па некалькі скаргаў на дзеянні ўчастковай камісіі:
– Мне давялося аж чатыры скаргі падаць: адну – у акруговую выбарчую камісію, адну – ва ўчастковую і дзве скаргі – пракуратуру Гародні. Першыя дзве скаргі я падаваў, каб мне дазволілі прысутнічаць пры падліку галасоў. Мне адмовілі ва ўчастковых камісіях, таму я і падаў скаргі.
Мікола Салянік скардзіўся на дзеянні камісіі і ў пракуратуру Гародні:
– Другую скаргу і трэцюю я падаў наконт таго, што не вывешваецца колькасць выбарцаў на дошцы, а гэта вельмі сур’ёзнае парушэнне артыкулу №13 Выбарчага кодэкса. Я ўвесь час звяртаўся да старшыні, але за чатыры дні яна не вырашыла гэтае пытанне. І я вымушаны быў падаць скаргу ў пракуратуру.
Незалежны назіральнік лічыць, што асноўныя парушэнні будуць адбывацца 17 лістапада – у асноўны дзень галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча