Сярод лідараў па галасаванні ў Віцебску – медычныя ўстановы
На закрытых участках у анкалагічным дыспенсеры і гарадской радзільні выбары завяршыліся яшчэ да 10-й раніцы.
У абласным клінічным шпіталі ужо прайшло галасаванне па палатах, і цяпер чакаюць толькі тых, хто прыйдзе на ўчасткі самастойна, распавяла праваабаронцы Ірына Траццякова:
– Тры мабільныя скрыні для галасавання – у абласным шпіталі, тры мабільныя скрыні – у анкалагічным дыспансеры, адна драўляная, са шчылінамі – у радзільні. У радзільні выбары скончыліся ў 9.49, прагаласавалі, паводле спісаў, 100%. Таксама 100% прагаласавалі і ў онкадыспансеры – а гэта некалькі карпусоў і хоспіс.
Ірына Траццякова назірала за падлікам галасоў у гэтай установе, ёй былі чуваць нават прозвішчы кандыдатаў. Але ў камісіі адмовілі на просьбу, каб падлік галасоў адбываўся ў іх на вачох, і назіральніцы давялося стаяць наводдаль.
Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск