Калінкіна павінна сплаціць больш за 4 тысячы 600 рублёў



Савецкі суд Менска разгледзеў пазоў старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча да ўласніцы сайта «Беларускі партызан» Святланы Калінкінай за публікацыю паста тэлеграм-канала NEXTA.

Па выніках паседжання суд вырашыў спагнаць з Калінкінай 3 тысячы беларускіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама 1653 рублі – за судовыя выдаткі. Генадзь Хоміч падаў пазоў аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды. Ён патрабаваў ад Калінкінай 10 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. На пачатку працэсу патрабаванне было 50 тысяч. Аналагічныя пазовы Хоміч падаў супраць стваральніка тэлеграм-каналу NEXTA Сцяпана Пуцілы, а таксама ўласнікаў незалежных выданняў 21.by і «Вечерний Бобруйск», якія перадрукавалі пост NEXTA.

І пазоўнік, і пазваны ў Савецкі суд не з’явіліся. Інтарэсы Хоміча прадстаўляла адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна, інтарэсы Калінкінай – адвакат Алег Агееў.

Алег Агееў заявіў на працэсе, што Святлана Калінкіна часткова прызнае заяўленыя патрабаванні Хоміча: звесткі, апублікаваныя на «Беларускім партызане», не праўдзівыя і зневажаюць гонар і годнасць пазоўніка. Аднак памер кампенсацыі Агееў назваў «яўна завышаным». Ён адзначыў, што ступень абароны ад крытыкі дзяржаўных службоўцаў «нашмат меншая.

Беларускае Радыё Рацыя