Расея вярнула Украіне караблі, захопленыя ў Керчанскім праліве



Масква перадала Кіеву тры караблі, захопленыя летась у Керчанскім праліве. 25 лістапада 2018 года расейскія памежнікі захапілі два ўкраінскія ваенныя катэры і буксір, якія спрабавалі прайсці ў Азоўскае мора праз Керчанскі праліў.

Расейцы затрымалі 24 украінскіх маракоў  — экіпаж гэтых караблёў. Іх абвінавацілі ў парушэнні расейскіх законаў. Праз дзевяць месяцаў украінскіх маракоў абмянялі на  арыштаваных ва Украіне расейцаў. Караблі ўтрымліваліся ў Керчанскім порце ў анексаваным Расеяй Крыме.

Беларускае Радыё Рацыя