Віктар Лукашэнка прызначаны намеснікам бацькі



19 лістапада на так званым Алімпійскім сходзе Віктар Лукашэнка стаў першым намеснікам прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Раней ён быў на гэтай пасадзе ў статусе „выконваючага абавязкі”.

Проста віцэ-прэзідэентам абраны алімпійскі чэмпіён Дзмітрый Даўгалёнак. Было таксама вырашана, што двох намеснікаў кіраўніка НАКу зараз дастаткова.

Аляксандр Лукашэнка заняў пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту 15 траўня 1997 года. Тады супраць яго кандыдатуры прагаласаваў толькі шахматыст Віктар Купрэйчык.

Беларускае Радыё Рацыя