У Гомелі яўка на выбары склала 30%



Такія вынікі падаюць незалежныя назіральнікі.

Прадстаўнік кампаніі „Права выбара” Васіль Палякоў заўважае, што, калі б яўка была такой, як падаюць у Цэнтрвыбаркаме, то на выбарчых участках былі б чэргі.

– У 2001 годзе па падліках назіральнікаў яўка была больш за 70% – гэта прэзідэнцкая кампанія. Стаялі чэргі да кожнага століка, да кожнага сябра камісіі. Зараз прыходзіў адзін чалавек у 5-10 хвілін. Я прасядзеў некалькі гадзін на ўчастку, можна пералічыць на пальцах рукі, колькі за гэты час прайшло людзей. Не было людзей на ўчастках, але тым не менш справаздачу зрабілі такую, як трэба.

Паводле афіцыйных дадзеных, яўка на выбары ў Гомельскай вобласці склала больш за 81%. А ў Хойніцкім раёне – больш за 93%.

Беларускае Радыё Рацыя