Volski ў берасцейскім бары Loft
Больш чым праз паўтара года гурт Volski зноў заспявае ў Берасці. Электрычны канцэрт каманды адбудзецца ў межах туру All inclusive на пляцоўцы бара Loft.
Пра свайго куміра, лідара гурта Лявона Вольскага і ягоныя выступы кажуць прыхільнікі:
– Лявон заўсёды аднолькавы для мяне, таму што Лявон – гэта вельмі шчыры, сапраўдны, таленавіты, геніяльны музыка. Гэта голас нашай краіны.
– У Лявона вельмі шырокі эмацыйны спектр і грандыёзная энэргетыка.
Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski. Пачатак у 19:00 23 лістапада ў суботу ў бары Loft, што на Савецкай, 73 у Берасці. Кошты квіткоў ад 15 да 25 беларускіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя