Прэзідэнт Літвы абазначыў “чырвоныя лініі” ў дыялогу з Беларуссю
19 лістапада Гітанас Наўседа правёў нефармальную нараду з кіраўнікамі адказных ведамстваў і лідарамі парламенцкіх палітычных партый па актуальных пытаннях знешняй палітыкі.
Як паведамляе ru.delfi.lt, асноўнымі тэмамі абмеркавання былі Беларусь і Украіна. Наўседа заявіў, што адкрыты для дыялогу, але абазначыў “чырвоныя лініі”, за якія не можа пераступіць, — Астравецкая АЭС і правы чалавека.
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падкрэсліў, што яны па-ранейшаму адмоўна ацэньваюць Беларускую АЭС і лічаць, што яе трэба зачыніць. Аднак цяпер літоўскія эліты гатовыя да дыялогу з беларускімі ўладамі. “Мы думаем, што адсутнасць дыялогу не адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам, трэба гаварыць. Наколькі гэта паўплывае на сітуацыю — іншае пытанне, аднак мы будзем размаўляць на розных узроўнях..”, — заявіў ён.
Беларускае Радыё Рацыя