Беларусы заменяць украінцаў на польскіх прадпрыемствах



Ці хопіць рабочых рук для польскага рынку працы? З 2020 года Нямеччына адкрывае свой рынак працы для ўкраінцаў, і Польшча асцерагаецца, што з прычыны ад’езду ўкраінцаў яна можа страціць некалькі мільёнаў работнікаў.

Аднак украінцаў на польскіх прадпрыемствах могуць замяніць беларусы. Пра гэта напісала Gazeta Polska Codziennie у матэрыяле пад назвай “Беларус заменіць украінца ў нашых фірмах?” Газета супакойвае сваіх чытачоў: “беспрацоўе на Усходзе настолькі высокае, а зарплата такая нізкая, што прыток працоўных адтуль ня зменшыцца”.

Гэта пацвярджаюць і эксперты. На іх думку, польскім кампаніям варта больш шырока адкрыць польскі рынак для грамадзян розных краін. “Былыя савецкія рэспублікі, напрыклад, Беларусь, Малдова, Грузія, Азербайджан і Арменія, паступова становяцца важнымі крыніцамі кадравых рэсурсаў”, – адзначыў адзін з суразмоўцаў газеты.

Беларускае Радыё Рацыя паводле nn.by