Лідар гурта Gods Tower: Мяне прымалі за ірландца
Знакаміты метал-гурт Gods Tower сёлета адзначае 30-годдзе.
Нядаўна калектыў даў канцэрты ў Менску, Кіеве і Гомелі. Вакаліст і лідар Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў, таксама вядомы як Лэслі Найф, кажа пра канцэртныя планы:
– Мы яшчэ ў Балтыю збіраемся, дакладна не ведаю, але Латвію, Літву, Эстонію трэба наведаць – гэта сапраўдныя сябры. Ёсць дамоўленасць, што гэта будзе, а яле я пакуль не ведаю наконт датаў. Трэба туды ездзіць. У Польшчу канешне трэба было б з’ездзіць, але не атрымліваецца неяк.
Уладзіслаў Наважылаў узгадаў гісторыю звязаную з гастролямі, калі яго прынялі за ірландца:
– Мы прыехалі здаецца ва Украіну, там мне кажуць: „Як ты так добра па-расейску размаўляеш?” Я кажу: „А што такое?” „Мы ж ведаем, што ты ірландзец, які прыехаў, захапіўся нашымі прыгажосцямі і застаўся тут жыць”. Псеўданім сыграў са мной такі жарт.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Гурт плануе правядзенне канцэртаў у Латвіі, Эстоніі, Літве.
Гурт Gods Tower быў заснаваны ў 1989 годзе ў Гомелі. Прыпыніў сваё існаванне на некалькі год, пасля чаго зноў сабраўся і пачаў выступаць.
Беларускае Радыё Рацыя