„J:Морс” выступіў у ААН



Гурт „J:Морс” правёў адмысловы канцэрт у Палацы нацый у Жэневе ў межах акцыі, якая прысвечана 30-годдзю прыняцця Канвенцыі пра правы дзіцяці. Калектыў стаў першым беларускім сучасным поп/рок-артыстам, які выступіў у гэтых сценах.

Палац нацый раней быў штаб-кватэрай Лігі нацый – арганізацыі, якая папярэднічала ААН. Зараз тут знаходзіца Еўрапейская штаб-кватэра ААН – другая па значнасці пасля Нью-Ёрка.

Канвенцыя пра правы дзіцяці – галоўны дакумент, які абараняе дзяцей і іх правы, падкрэсліваючы іх роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, полу, рэлігіі ды іншых асаблівасцяў. Ён з’яўляецца найбольш шырока ратыфікаванай міжнароднай дамовай у свеце.

Мерапрыемства адкрылі дырэктарка Аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая, рэгіянальны дырэктар ЮНІСЭФ Афшан Хан, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч.

На канцэрце прысутнічалі акрэдытаваныя з Жэневе дыпламаты, супрацоўнікі міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія жывуць у Швейцарыі. Усе жадаючыя мелі магчымасць патрапіць на канцэрт бясплатна па рэгістрацыі. Акрамя гэтага ў Жэневе адбылася творчая сустрэча з гуртом для беларусаў Швейцарыі.

Канцэрт адбыўся пры падтрымцы ЮНІСЭФ, Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі і Фонда Марыі Магдалены Радзівіл. Выступ у Жэневе стаў часткай вялікага юбілейнага тура „J:Морс” з праграмай „20 лет. Полёт норм!”. Наступныя канцэрты гурта адбудуцца ў Маскве (21.11), Смаргоні (23.11), Гаодні (24.11), Рэчыцы (28.11).