Зміцер Вайцюшкевіч наведаў Беласточчыну



Беларускі музыкант выступіў у Гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве, што ў Гайнаўскім павеце. Канцэрты на Беласточчыне выключныя, кажа музыка:

–  Тут адна і тая ж, вельмі блізкая мне ментальная прастора, дзе ты не адчуваеш сябе госцем, які прыехаў здалёк. У Варшаве прыходзіць шмат моладзі: беларускія патрыёты, студэнты, якія гатовы са сцягамі беларускімі ці ўкраінскімі ісці пад амбасаду. А тут у Нарве прыходзяць жанчыны, добра апранутыя, спакойныя. І ім вельмі цікава, як выглядае артыст і як спявае “Ты залаты”.

На Беласточчыне магу гаварыць па-беларуску, па-свойму ці тым больш па-польску – усё роўна мяне тут зразумеюць, дадае Зміцер Вайцюшкевіч.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара