Беларуская чыгунка пусціць у Вільню дадатковыя цягнікі



Беларуская чыгунка ўвяла дадатковыя цягнікі Менск — Вільня і Вільня — Менск на 22—24 лістапада, сказалі ў даведцы чыгункі.

У гэтыя дні ў Вільні будуць праходзіць мерапрыемствы з нагоды перапахавання паўстанцаў 1863—1864 гадоў, піша радыё “Свабода”.

З Менску цягнік будзе выходзіць а 8:13, з Вільні цягнік будзе адпраўляцца а 20.15. На момант публікацыі прадалі ўсе квіткі на цягнік Вільня-Менск на 23 і 24 лістапада. Цырымонія перапахавання парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстання адбудзецца 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.

Беларускае Радыё Рацыя